заст   9 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 1 «А» і «Б» класаў СШ №11 правялі урок-знаёмства з бібліятэкай «Запрашаем у «Кніжкін дом».

    Дзяцей пазнаёмілі з падраздзяленнямі бібліятэкі, з кніжнымі і мастацкімі выставамі, а таксама нагадалі цікавыя эпізоды з дзяцінства Уладзіміра Караткевіча, пазнаёмілі з яго казкамі. Адну з іх першакласнікам зачыталі і прапанавалі прыняць удзел у літаратурных гульнях па творчасці пісьменніка.12