10 чэрвеня для вучняў 10-га класа СШ №28 г. Віцебска прашла гадзіна мастацтва «Героі твораў Уладзіміра Караткевіча ў тэатры і кіно». Старшакласнікам расказалі пра творы пісьменніка, па якіх былі зняты кінастужкі, асобна пра фільмы, у якіх пісьменнік быў і сцэнарыстам і акцёрам, а таксама пра творы, якія былі пастаўлены на сцэнах Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і Беларускага тэатра «Лялька».
У якасці ілюстацыі да мерапрыемства быў арганізаваны паказ мастацкага фільма «Чорны замак Альшанскі», знятага ў 1983 годзе рэжысёрам М. Пташуком.