заст     6 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да 226-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна прайшло літаратурна-паэтычнае спаборніцтва «Пушкінскія радкі...», у якім бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ №11. Дзецям расказалі пра сям'ю, у якой нарадзіўся будучы паэт, пра яго любоў да кніг і чытання, да рускіх народных казак, якіх шмат ведала і расказвала няня Арына Радзіёнаўна.

     А потым дзеці прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах, гульнях і віктарынах па казках пісьменніка: «Выправі памылкі», «Пакажы без слоў героя», «З якой казкі прадметы?», «Збяры залаты ланцужок», «Казачная крыжаванка» і іншыя.12