заст     30 і 31 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Сусветнага дня без тытуню прайшла прафілактычная гутарка-віктарына «Тытунёвы туман падману».

     Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў чытальнай залы з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра пасіўнае курэнне, пра адмоўныя бакі электроннай цыгарэты і пра небяспеку курыльных сумесяў «Спайс».