заст     Гадзіна памяці, прысвечаная Герою Савецкага Саюза, Ганароваму грамадзяніну г. Віцебска Леаніду Філіпенка прайшла ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 6 мая. Вучні 1-х класаў СШ № 11 даведаліся пра асобныя эпізоды з яго дзяцінства, пра перыяды, калі ён змагаўся ў саставе паветрана-дэсантнай часці, быў намеснікам камандзіра штрафной роты, ваяваў з фашыстамі на перадавой Западнага, Ленінградскага, Данскога, Сталінградскага, Цэнтральнага і трох Беларускіх франтоў.

     Дзецям таксама прапанавалі прыняць удзел у ваенных гульнях і з патрыятычнымі песнямі адзначыць Дзень Перамогі. Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці з кветкамі падышлі да мемарыяльнай дошкі, каб ушанаваць памяць аб чалавеку, чыё жыццё было прыкладам адданага служэння Радзіме.2