22 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў конкурс на лепшага чытальніка «Гімн вызваленню, пракляцце вайне», у якім бралі удзел вучні 3 «Б» класа гімназіі № 3.
Бібліятэкар прадставіла дзецям кнігу вершаў і апавяданняў «Я помню ўсё...», у якой сабраны шчымлівыя, трагічныя, праўдзівыя ўспаміны і вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ў гады вайны былі дзецьмі, расказала пра Аляксандра Твардоўскага, які быў у Віцебску ў дзень вызвалення горада, пра Роберта Раждзественскага і яго паэму «Рэквіем». Дзеці напамяць выразна і артыстычна чыталі вершы, якія можна лічыць своеасаблівым помнікам загінуўшым на вайне, якія вучаць мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце. Усе вучні атрымалі дыпломы ўдзельніка, а лепшае прачытанне вершаў было адзначана дыпломамі пераможцаў і апладысментамі аднакласкнікаў.