17 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурная гульня-віктарына «Пазнаёмцеся хутчэй: Вось Айбаліт, вось Бармалей!» з удзелам вучняў 2 «В» класа СШ №11. Дзяцей пазнаёмілі з жыццём і творчасцю Карнея Чукоўскага.
Вучні пачыталі напамяць спадабаўшыяся ўрыўкі з казак пісьменніка, а радкі з казкі «Тараканішча» нават прайгралі на піяніна і праспявалі. Далей дзеці прынялі ўдзел у розных віктарынах і гульнях па творчасці Карнея Чукоўскага: называлі імёны герояў – уладальнікаў асобных рэчаў, успаміналі рыфмы да любімых радкоў, пазнавалі казку па ўрыўку.