заст    18 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча на прыродазнаўчай гадзіне «На лугі і ў пералескі красавік прынёс пралескі» разам з вучнямі 1 «Б» класа СШ №11 адзначылі Дзень пралескі.

    Дзецям расказалі паданні і легенды, звязаныя з гэтай прыгожай вясновай кветкай, прачыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, далі паслухаць урывак з музычнай п'есы Пятра Ільіча Чайкоўскага «Красавік. Пралеска» цыкла «Поры года». Вучні таксама даведаліся пра біялагічныя асаблівасці першацветаў, пра тое, што большасць з іх занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а напрыканцы мерапрыемства весела падпявалі выканаўцам пры праглядзе відэакліпаў дзіцячых песен пра пралеску і актыўна ўдзельнічалі ў фізкультмінутцы «Кветка распускаецца, сонцу усміхаецца».1