заст   9, 12 і 16 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла святочная праграма «Гэта дом, дзе жывуць кнігі і не толькі...», у якой бралі ўдзел выхаванцы старэйшых груп дзіцячых садоў №72, №62 і №59.

   Дзецям расказалі пра асаблівасці абанемента, чытальнай залы і медыятэкі, пазнаёмілі з кніжнымі і мастацкімі выставамі, запрасілі прыняць удзел у вясёлых гульнях і віктарынах «Хто жыве ў бібліятэцы?», «Што любіць кніга?», «Бібліятэчны алфавіт», Казачныя каруселькі», «Чароўны куфэрак». Напрыканцы свята дзеці выбралі для сябе цікавую кніжку або часопіс.21