заст   12 красавіка ў бібліятэцы імя Е. Лось прайшоў урок мужнасці «Там палалі крывёй верасы», прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў канцлагераў. У ім бралі ўдзел вучні 5 «В» класа СШ №17.

   Дата 11 красавіка 1945 года ўвайшла ў сусветную гісторыю як дзень паўстання зняволеных канцлагера Бухенвальд і стала сімвалам вызвалення вязняў іншых смертаносных месцаў. Дзеці даведаліся аб гістарычных фактах, якія яскрава сведчаць аб злачынствах фашыстаў, напраўленых супраць людзей.
   Асобная частка ўроку мужнасці была прысвечана генацыду беларускага народа. Назвы «Трасцянец», «Масюкоўшчына», «Азарычы» у ліку 260 іншых асацыююцца менавіта са знішчэннем тысяч беларусаў. Бібліятэкар больш падрабязна прыпынілася на аповедзе аб Віцебскім лагеры смерці «5-ы полк» і дзіцячым лагеры «Чырвоны Бераг». Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўражаны ўспамінамі былых вязняў лагера «5-ы полк», якія апублікаваны ў кнізе «Дзеці вайны». Бібліятэкар падзялілася трагічнай гісторыяй сваёй сям'і, а рабяты расказалі аб сваіх родных, якія пацярпелі ў час вайны.1