заст   10 красавіка да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у межах сумеснага праекта з ветэранскай арганізацыяй Першамайскага раёна горада Віцебска «Беларусь памятае!», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла гадзіна памяці «Мы на дрот калючы глядзелі, бо неба ў нас не было».

   Бібліятэкар расказала вучням 8-х класаў СШ №34 пра гісторыю ўтварэння памятнай даты, пра лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі і горада Віцебска, прадставіла выставу плакатаў і кніг «Генацыд беларускага народа». Былыя непаўналетнія вязні працоўнага лагера ў Германіі Еўдакія Пятроўна Коласава і лагера смерці «5-ты полк» Людміла Іванаўна Шамшура расказалі пра сваё дзяцінства, праведзенае за калючым дротам, і працу па аднаўленню нашага горада пасля вайны.11