заст  21 сакавіка для вучняў 2-х класаў СШ №34 супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча правялі свята пасвячэння ў чытачы «З кніжкай трэба сябраваць, каб разумным, добрым стаць».

  Дзяцей пазнаёмілі з магчымасцямі бібліятэкі, з дзіцячымі кнігамі віцебскіх пісьменнікаў, а далей прапанавалі прайсці выпрабаванні, якія трэба вытрымаць, каб стаць чытачом бібліятэкі. Дзеці паказалі добрае веданне слоў на беларускай мове, звязанных з кнігай і чытаннем, адказалі на пытанні віктарыны «Што бывае ў бібліятэцы?», пагулялі у гульні «Так – Не», «Чароўны куфэрак», «Самы лоўканачытаны», расшыфравалі імёны казачных персанажаў.
  Усе на выдатна вытрымалі экзамен на званне быць чытачом бібліятэкі імя У. Караткевіча і кожнаму было прадастаўлена права запусціць караблік са сваім іменем па рацэ Кніжная ў краіну Чыталію.12