заст  Увесь сакавік у бібліятэцы імя У. Караткевіча чытачоў радавала выстава «Жывапіс на пяльцах» членаў аб'яднання аматараў вышыўкі «Іголачка» культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна».

  На выставе прадстаўлены 32 работы, выкананыя поўным крыжом, напалову крыжом, тэхнікай бэксціч; з выкарыстаннем металанізіраваных нітак і нітак мулінэ, а таксама бісера. Ніткай і іголкай вышывальшчыцамі створаны цудоўныя карціны, якія запрашаюць нас у кветкавы рай: астры, цюльпаны, рамонкі, ружы, пралескі, макі, герберы. З вышываных палотнаў на нас, нібы жывыя, пазіраюць сімпатычныя коцікі і сабакі, яноты і вавёркі, мядзведзяняты і коні, буслы і пчолкі. Карціны захапляюць яркімі фарбамі, здзіўляюць дасканаласцю і дораць добры настрой усім наведвальнікам выставы.11