заст     21 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 3-4 класаў СШ №11 да Дня памяці ахвяр Хатыні прайшла гадзіна смутку «Сэрца, слухай званы...»

     Дзецям расказалі пра трагедыю вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплекса «Хатынь», завочна правялі вучняў па мемарыялу, растлумачылі сімвалічнасць кожнага аб'екта: скульптуры «Няскораны чалавек», брацкай магілы жыхароў вёскі і Вянка Памяці, расколатага даха пуні, абеліскаў у выглядзе комінаў печаў, «Магільніка вёсак», «Дрэў жыцця», «Мурал памяці», а таксама пазнаёмілі з кнігамі серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» і іншымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе.1