заст  5 сакавіка да Дня жанчын у бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына «Жанчына. Вясна. Каханне» з удзелам творчага калектыву «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Несцярэнка.

  У праграме вечарыны прагучалі вершы і песні пра веснавое абуджэнне навакольнага свету да новага жыцця, пра прыгажосць і самыя лепшыя душэўныя якасці жанчыны, пра каханне, якое ўзвышае і ўзбагачае чалавека. Цыкл вершаў і песен пра матулю: «Калыханка маці», «Багамоліца», «Дзень нараджэння мамы» расчуліў аўдыторыю да слёз. Чытачы бібліятэкі шчодра адарылі артыстаў бурнымі апладысментамі, а напрыканцы вечарыны прагучалі шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас арганізатараў вечарыны.12