заст  4 сакавіка ў бібліятэцы імя Я. Маўра для вучняў 1 «В» класа СШ № 2 правялі экскурсію «Бібліятэка шчыра запрашае!».

  Першакласнікі атрымалі магчымасць на свае вочы ўбачыць месца, дзе жывуць кнігі. Пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі – абанементам, чытальнай залай, зазірнулі ў кнігасховішча, даведаліся аб Правілах карыстання бібліятэкай, аб правілах паводзін і беражлівых адносінах да кніг. Бібліятэкар зрабіла для маленькіх наведвальнікаў агляд дзіцячай літаратуры, прадставіла іх увазе маляўнічыя зборнікі казак, альбомы пра прыроду і жывёл, энцыклапедыі і пазнавальныя часопісы. Напрыканцы дзеці пажадалі запісацца ў бібліятэку і выбраць кніжкі дадому.
21