заст  1 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча на літаратурнай гадзіне «Абудзіўся свет. Я вельмі рада, што радзілася ў сакавіку» з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ№11 адзначылі 95-гадовы юбілей Еўдакіі Лось.

  Дзецям расказалі пра жыццё і творчасць паэтэсы, асабліва падрабязна прыпыніліся на дзяцінстве, якое выпала на гады вайны. Вучні пачыталі напамяць вершы нашай знакамітай зямлячкі «Сакавік», «Роднай мове», «Сінічка-сястрычка», тэатралізавана прадставілі верш Еўдакіі Лось «Казка пра Ласку», актыўна адгадвалі загадкі пра кожны месяц года, пра зязюлю і светлячка, пра сонечнага зайчыка і цеста для каравая. Напрыканцы паламалі галаву над разгадваннем крыжаванкі «Еўдакіі Лось», дзе трэба было ўспомніць факты з жыцця і вершаваныя радкі паэтэсы, пачутыя на мерапрыемстве.213