заст     11 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшла праваслаўная гадзіна «Яечка на добрую долю і шчасце», прысвечанае Вялікадню – найвялікшаму календарнаму святу.

      Дзецям расказалі пра адметнасці і каларыт святкавання Уваскрэсення Хрыстова ў народным жыцці, пра асаблівасці падрыхтоўкі да гэтага свята, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога - кругаварот і бясконцасць жыцця. Гурткоўцаў зацікавіла інфармацыя пра тое, што расфарбованаму ў розныя колеры, упрыгожаннаму сімвалічнымі ўзорамі яйку надавалася нашымі продкамі магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы ад злых чараў, закопвалі ў першую баразну, каб ніва добра радзіла і г.д. Гурткоўцы даведаліся таксама пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», пра тое, як вітаць гасцей у гэты дзень, якім падарункам іх парадаваць. Напрыканцы занятка гурткоўцы шчыравалі над упрыгожваннем макета асноўнага сімвала і абяцалі падарыць на свята сваім самым родным і блізкім людзям.1234