застГадзіна народнай творчасці «Чалавек без сябра, што ежа без солі» прайшла 19 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам членаў гуртка «Бусляня».

На мерапрыемстве паразважалі, каго можна лічыць сапраўдным сябрам, абмеркавалі ўчынкі герояў літаратурных твораў, назвалі народныя прыказкі і прымаўкі пра сяброўства, успомнілі выпадкі са свайго ўласнага жыцця, калі сябры прыйшлі на дапамогу ў цяжкую хвіліну. А потым вырашылі гульнявой ляльцы, над якой працавалі ў мінулы раз зрабіць надзейнага сябра-хлопца, каб ён абараняў, дапамагаў, падтрымліваў і быў заўсёды побач. Хлопца выраблялі таксама ў тэхніцы лялькі-слупка.12345