застЛітаратурна-музычная вечарына прайшла 14 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам творчага калектыва «Славянка», мастацкі кіраўнік Геннадзь Грачоў.

 

Прагучалі ўсім вядомыя песні, балады, рамансы і арыі пра вясну, пра каханне, пра жанчын, пра іх прыгажосць, спагаду, вернасць і пяшчоту. У паэтычнай частцы вечарыны ўдзельнікі калектыва артыстычна прачыталі аўтарскія гумарыстычныя вершы і басні. Аўдыторыя цёпла ўспрымала артыстаў, падпявала, шчодра ўзнагароджвала апладысментамі.

12