застУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 12 сакавіка члены гуртка «Бусляня» на гадзіне народнай творчасці вывучалі тэхналогію вырабу гульнявой народнай лялькі-слупка — адной з самых простых народных лялек, якую называюць яшчэ лялькай–закруткай.

У яе аснову закладзены слупок, зроблены з берасты, дрэва, або кардону, абматаных тканінай. Гурткоўцы выбіралі прычоску, аксэсуары, апраналі сваю ляльку ў залежнасці ад выбранага вобраза: дзяўчаты маглі быць з распушчанымі валасамі, або з адной касой, замужнія жанчыны з двумя косамі, а калі ім яшчэ павязаць хустку, то яны ператвараліся ў салідных кабет. Некаторыя гурткоўцы стваралі вобразы не вельмі багатых, але вельмі добрых і працавітых гераінь народных і аўтарскіх казак: «Сярэбраны капыток», «Чароўны пярсцёнак» і іншых. Усе лялькі атрымаліся вельмі прыгожымі і са сваімі характэрнымі асаблівасцямі.1234