заст7 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, супрацоўнікі бібліятэцы імя Петруся Броўкі правялі гутарку «Знакамітыя жанчыны Беларусі» з удзелам вучняў 3 «А» класа гімназіі № 8.

Гімназістам распавялі пра жыццё, навуковыя і творчыя дасягненні вядомых беларускіх жанчын розных часоў. Сярод іх — полацкая князёўна Рагнеда, асветніца Еўфрасіння Полацкая, першая жанчына-лекарка Саламея Русецкая, актрыса Стэфанія Станюта, спартсменка Дар'я Домрачава. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы пра жаночае свята, знаёміліся з кнігамі пра гераінь мінулых стагоддзяў і нашых выдатных сучасніц.2