застУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах Адзінага дня бяспекі і да 170-годдзя з дня стварэння пажарнай дружыны ў Віцебску прайшла гадзіна бяспекі «Осторожней будь с огнём утром, вечером и днём», у якой бралі удзел наведвальнікі чытальнай залы і вучні 1-2-х класаў гімназіі №3.

Дзецям расказалі пра асаблівасці аснашчэння пажарных дружын і тушэння пажараў у 19 стагоддзі і сёння, растлумачылі сэнс слоў і словазлучэнняў: «пажарны» і «пажарнік», «пажарны рукаў» і «пажарны забор», расказалі пра напаўняльнікі вогнетушыцеляў, якія матэрыялы і абсталяванне імі можна тушыць. Напрыканцы дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у шматлікіх гульнях і віктарынах па пажарнай бяспецы.123