заст    14 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная праграма «Гэта дом, дзе жывуць кнігі і не толькі...», у якой бралі ўдзел наведвальнікі сярэдніх груп дзіцячага сада №81 «Ручаёк».

     Дзецям расказалі пра асаблівасці абанемента, чытальнай залы і медыятэкі, пазнаёмілі з кніжнымі і мастацкімі выставамі, запрасілі прыняць удзел у вясёлых гульнях і віктарынах «Хто жыве ў бібліятэцы?», «Што любіць кніга?», «Бібліятэчны алфавіт», «Казачныя каруселькі», «Чароўны куфэрак» і інш. Напрыканцы свята дзеці ў падарунак бібліятэцы праспявалі песні «Кацюша», «Песенка кракадзіла Гены» і іншыя, а таксама выбралі для сябе цікавую кніжку або часопіс.1234