1Супрацоўнікі бібліятэкі імя Л. Талстога 1 лютага наведалі вучняў 3 «В» класа СШ № 18, каб правесці ўрок пазакласнага чытання «Добраму вучыся змалку». Мерапрыемства было прыўрочана да Сусветнага дня чытання ўслых.

Пасля невялікага паведамлення аб значнасці чытання, асабліва чытання ўслых, дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданні беларускіх пісьменнікаў аб дабрыні — «Аленчыны канькі» Ядвігі Бяганскай, «Яблыкі для сястрычкі» Івана Муравейкі, «Добрае слова» Алеся Пальчэўскага, «Віншаванне» Даіра Слаўковіча і іншых.24567810