InShot 20230201 145025227У Сусветны дзень чытання ўслых, 1 лютага, у бібліятэцы імя Еўдакіі Лось з творамі Міхася Пазнякова пазнаёміліся вучні 3 «В» класа гімназіі № 4.

Вершы і апавяданні аўтара вучаць дзяцей любіць Радзіму, ведаць і помніць сваю гісторыю, з павагай адносіцца да людзей. Казкі звяртаюць увагу на неабходнасць выхавання добрых чалавечых якасцяў і здзяйснення прыгожых учынкаў.

Дзеці паслухалі некалькі вершаў, апавяданне «Цукеркі» і казку «Зайчык». А таксама ўдзельнічалі ў разгадванні аўтарскіх загадак пра розныя прыродныя з'явы і насельнікаў жывога свету.