заставкаУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 27 студзеня, ў Дзень поўнага вызвалення ад блакады Ленінграда, прайшла гадзіна мужнасці «Сёння ў горадзе — салют! Сёння ленінградцы плачуць...», прыўрочаная да 80-годдзя гэтай памятнай даты. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 2-х і 3-х класаў СШ №11.

Дзецям прадставілі кнігі, якія расказваюць пра трагічныя старонкі гісторыі гэтага горада, расказалі пра пачатак блакады, пра ўмовы, у якіх паміралі і выжывалі мужныя жыхары горада, пра лёс Тані Савічавай і пра яе знакаміты дзённік. Напрыканцы гадзіны мужнасці прысутным паказалі відэакліп Вікторыі Алешкі «Памятайце!».12