заст«Запаведныя мясціны Віцебскага краю» — пад такой назвай 19 і 26 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло экалагічнае падарожжа, якое было прысвечана Сусветнаму дню запаведнікаў і нацыянальных паркаў, а таксама 85-годдзю заснавання Віцебскай вобласці. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 2-х класаў СШ № 11.

Бібліятэкар расказала пра найбольш значныя запаведныя тэрыторыі, якія поўнасцю ці часткова знаходзяцца ў межах Віцебскай вобласці: нацыянальныя паркі «Браслаўскія азёры» і «Нарачанскі», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік. Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі пісьменніцы, журналісткі і краязнаўцы Святланы Гук «Бабраня на Бузянцы» і «Юшка Велеса», агучылі цікавыя факты з гісторыі ахоўных мясцін, расказалі пра іх прыродныя асаблівасці, пра шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, якія насяляюць гэтыя тэрыторыі.1