застКраязнаўчае падарожжа «Край наш найдзівосны», прысвечанае 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, адбылося 22-25 студзеня ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 1-х класаў гімназіі № 4.

Як і іншыя рэгіёны Беларусі, Віцебская вобласць валодае сваімі прыроднымі адметнасцямі. Яна багатая на гістарычныя падзеі, вядомая рознымі мастацкімі славутасцямі. Аб усім гэтым даведаліся маленькія падарожнікі. Разглядаючы карту вобласці, дзеці называлі гарады і мясцовасці, успаміналі іх адметнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў гульнях і разгадвалі загадкі.12IMG-9f4737f8f51be34d4d6cf28d510bb4a2-V3