заставка25 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча члены гуртка «Бусляня» адзначылі 85-годдзе з дня заснавання Віцебскай вобласці.

На патрыятычнай гадзіне «Гонар і слава нашага краю» дзецям расказалі пра прыродныя асаблівасці і адметнасці нашай вобласці, пра самы старажытны горад Полацк, пра трамвай, які першым з'явіўся ў нашым абласным цэнтры, а самае галоўнае, ўспомнілі знакамітых людзей, нашых землякоў, пра якіх ведаюць нават за межамі нашай краіны: асветнікаў і вучоных, пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і музыкантаў.12

На занятку гурткоўцы зрабілі аплікацыю, на якой размясцілі карту Віцебскай вобласці і ўпрыгожылі яе ніткамі рэк, каралямі азёр, дрэвамі і рознакаляровымі кветкамі. На кожнай рабоце з'явіўся голуб міру, галоўная мэта якога зберагчы мірнае жыццё на нашай любімай і такой прыгожай зямлі.3456