заставка22 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча адбылася прыродазнаўчая гадзіна «Хто так павольна паўзе, на сабе свой дом вязе».

Члены гуртка «Бусляня» працавалі над стварэннем дзіўнай гульнявой лялькі-слімака. Перад практычнай часткай занятка дзецям расказалі пра асаблівасці слімакоў, чым сілкуцца, колькі маюць зубоў, дзякуючы чаму перасоўваюцца. Удзельнікі гуртка паразважалі пра рысы характару лялькі дзяўчынкі-слімака, у якой коскі замест рожак, дапытлівыя вочы і добрая усмешка. Кожная лялька атрымалася адметнай, вясёлай і гарэзлівай.123456