заставка 30020 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гульнявая праграма «В зимнем царстве, в снежном государстве», у якой бралі ўдзел вучні 2 «Б» і 3 «Г» класаў СШ №11.

Дзецям у займальнай форме расказалі, як утвараецца снег, чаму сняжынкі шасціканечныя, колькі яны важаць і чаму яшчэ нікому не падалося знайсці двух аднолькавых, што цікавага можна ўбачыць у адзіным у свеце музеі сняжынак імя Накая Укіціра, чаму лёд не тоне, і чаму ён слізкі. На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні гумарыстычнай віктарыны, удзельнічалі ў зімовых гульнях. Напрыканцы праграмы паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Дзед Мароз і шэры воўк».123