заставка15 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна народнай мудрасці «Шчасце — не многа мець, а мала хацець» з удзелам членаў гуртка «Бусляня».

Валанцёр Анжаліка Вішнеўская расказала пра ляльку «На шчасце», якая з'яўляецца сімвалам жаночай долі і дапамагае ў справах і ў пошуках жаночага прызначэння. Дзеці таксама даведаліся пра сімвалічныя дэталі лялькі: маленькіе ножкі дапамогуць уладальніцы не толькі цвёрда стаяць на нагах, чарэпаць сілу ад зямлі, але і звяртацца да сваёй мудрасці; вельмі доўгая каса дапаможа падтрымліваць сувязь з Сусветам: праз валасы-ніткі да нас ідуць энергія і веды.

Дзяўчынкі таксама засвоілі і самае галоўнае: каб быць шчаслівым мала хацення, трэба прыкласці шмат намаганняў і добра папрацаваць. Вынікам гэтай стараннай працы і стала лялька «На шчасце».123