заставкаСярод чытачоў бібліятэкі імя Ул. Караткевіча шмат зацікаўленых дзяцей, якія жадаюць асвоіць розныя творчыя працэсы, таму ў межах гуртка «Бусляня» адкрылася новая майстэрня пад кіраўніцтвам валанцёра Галіны Валянцінаўны Лыскавец, былога педагога і майстра вытворчага навучання Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 4 легкой прамысловасці.

14 студзеня прайшоў першы ўрок «Раз — пяцелька, два — пяцелька» майстэрні «Вясёлыя клубочкі». Дзяцей, бацькоў і бабуль пазнаёмілі з тэхнікай бяспекі пры карыстанні гаплікамі і спіцамі, прадставілі кнігі па тэме «Вязанне», якія можна ўзяць у бібліятэцы. Галіна Валянцінаўна расказала, як яе захапленне стала прафесіяй, паказала віды і памеры інструментаў, асаблівасці і характэрыстыкі пражы, і, нават паспела навучыць гурткоўцаў вязаць базавую паветраную пятлю.12