заставкаЛітаратурная гадзіна «Залаты Колас беларускай літаратуры» адбылася ў бібліятэцы імя П. Броўкі. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел навучэнцы 4 «Б» класа гімназіі № 7.

Літаратурная гадзіна ўключала ў сябе знаёмства з жыццём і творчасцю Я. Коласа, віктарыну, агляд тэматычнай выставы і выразнае чытанне. Бібліятэкар распавёў пра класіка беларускай літаратуры, пра яго значны ўклад у беларускую літаратуру, прагучалі знаёмыя і малавядомыя вершы Я. Коласа. Юныя чытачы даведаліся цікавыя факты з біяграфіі песняра, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны аб яго жыцці і творчасці, прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Чытаем Якуба Коласа разам». У выкананні дзяцей прагучала шмат вершаў. Прыемна адзначыць, што многія вучні ведаюць творы на памяць, ганарацца прачытанымі творамі, імкнуцца працягваць знаёмства з творчасцю беларускага класіка.12