заставка11 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1 «Б» класа СШ № 11 прайшло падарожжа па старонках часопіса «Юны выратавальнік».

Спачатку бібліятэкарам былі названы ўсе службы, якія прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, потым у прысутных запыталіся, ці можа быць выратавальнікам звычайны чалавек, расказалі пра рэальныя выпадкі, калі выратавальнікамі аказваліся дзеці, якія знаходзіліся побач з чалавекам, які трапіў у цяжкае становішча. Потым першакласнікаў пазнаёмілі з інфармацыей, размешчанай у рубрыках: «Свята», «Мерапрыемства», «Давайце пазнаёмімся», «Дзень адчыненых дзвярэй», «Гэта наша з табой Беларусь», «Лабірынты бяспекі», «Псіхолаг і я», «Карысныя парады» і інш. Пасля мерапрыемства вучні самастойна прачыталі тыя артыкулы, якія іх зацікавілі.123