заст     15 і 16 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла выхаваўча-пазнавальная гадзіна «Хлеб – наша багацце», у якой бралі ўдзел вучні 1-х класаў СШ №11.

     Ім расказалі, колькі патрэбна прыкласці намаганняў, каб ў кожнага на стале апынуўся духмяны пышны бохан хлеба, пра старажытныя прылады працы і сучасныя машыны пры дапамозе якіх вырошчваюць і убіраюць хлеб, пра блакадны Ленінград, і пра тое, з якой пашанай трэба адносіцца да хлеба. Дзеці таксама прынялі ўдзел у абмеркаванні беларускай народнай казкі «Лёгкі хлеб» і сфармулявалі галоўную мудрасць, якую заклалі нашы продкі ў гэтым творы.1