DSC 1053"Ад прадзедаў спакон вякоў..." – назваў сваю выставу майстра драўляных скульптур Леанід Аляксандравіч Саўчанка. Экспазіцыя была ўрачыста адкрыта 21 мая у ЦГБ імя М. Горкага. Прэзентавала выставу кіраўнік калектыву самадзейных мастакоў "Контур", які дзейнічае пры "Культурна-гістарычным комплексе "Залатое кольца Віцебска "Дзвіна", Ніна Лявонаўна Федарыстава. Сам жа Леанід Аляксандравіч расказаў, як ствараліся работы, вобразы якіх былі навеяны персанажамі кнігі А. Шамака "Міфалогія старажытнай Беларусі".

DSC 1106Прысутныя змаглі ўбачыць скульптуры міфалагічных багоў: апекуна хатніх жывёл Вялеса, захавальніка нябеснага агню Перуна, апекуна каней Вязілу, скульптурныя вобразы Калядных персанажаў, купалаўскага Гусляра і інш. Кожная работа непаўторная, выкананая з любоўю, цеплынёй, недзе з гумарам і асабістым бачаннем аўтара. Як вялікую даніну павагі да сваёй маці, Веры Лявонаўны Саўчанкі, экспазіцыю ўласных работ Леанід Аляксандравіч дапоўніў яе майстэрскімі вышыванкамі. 

DSC 1059На адкрыцці выставы гучалі беларускія мелодыі ў выкананні на дудцы Аляксандрам Лісічонкам.