заставкак материалам     

 

 

 

     

     15 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло свята падвядзення вынікаў праграмы летняга чытання «Кніга, як сонца, асветліць абшар» з удзелам вучняў 3 «А» класа СШ №11 і вучняў 4 «Б» класа гімназіі №3. Святочная праграма была прысвечана Году гістарычнай памяці.

     Трэццякласнікам расказалі пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы краіны, а таксама пра неафіцыяльныя, якія яшчэ называюць нацыянальнымі, пра знакамітых людзей, асветнікаў і пісьменнікаў - нашых землякоў: Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Уладзіміра Караткевіча, а затым запрасілі прыняць удзел у гульнявой праграме «Я люблю Беларусь!».1    Увагу вучняў чацвёртага класа акцэнтавалі на перыядзе Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра лёс дзяцей у гэты цяжкі для нашай краіны час: піянераў–герояў, насельнікаў дзіцячых дамоў, дзяцей–абаронцаў Брэсцкай крэпасці.2     Завяршылася свята цырымоніяй узнагароджвання «Класных кнігачэяў». Кожны, хто актыўна чытаў летам атрымаў дыплом пераможца і сцяжок Рэспублікі Беларусь.