заст     к материалам

 

 

     

     Урок беларусазнаўства «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова» прайшоў у бібліятэцы імя Янкі Маўра 1 верасня для вучняў 4 «Б» класа СШ № 31. Перш за ўсё дзяцей павіншавалі са святам, якое прымеркавана сёлета Году гістарычнай памяці. Паразмаўлялі аб тым, што кожны з нас павінен памятаць сваё гістарычнае мінулае і берагчы культурную спадчыну продкаў, найважнейшай часткай якой з'яўляецца кнігадрукаванне.

     Вучні пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання, даведаліся пра такіх выдатных беларускіх асветнікаў, як: выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі Адраджэння Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі. Цікавым і пазнавальным для юных чытачоў стала паведамленне «Кніга ў старажытныя часы». Далей дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Пісьмовыя крыніцы», «Пагуляем у перакладчыкаў», «Зерні – словы – наша збожжа», дзе яны змаглі праявіць эрудыцыю, адгадваючы назвы тэрмінаў і адказваючы на пытанні па тэме урока. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага аб вынаходствах у сферы кнігадрукавання, аб тым, як выдаваліся кнігі і летапісы.123