116 жніўня ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" прайшла прафілактычная гадзіна "Крокі да здароўя".

Мерапрымства правяла спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэліка Дзіканава. Яна расказала прысутным пра сем крокаў да шчаслівага і здаровага жыцця: "Сіла мэты","Сіла павагі", "Сіла руху","Сіла пазітыўнага мыслення", "Сіла добрага настрою", "Сіла прабачэння", "Сіла падзякі". Дыялог з падлеткамі перамежаўся псіхалагічнымі трэнінгамі і практыкаваннямі, прыкладамі з мастацкай літаратуры і павучальнымі прыпавесцямі, што на працягу ўсяго мерапрыемства падтрымлівала цікавасць удзельнікаў.