заст     У бібліятэцы імя Я.Купалы 7 чэрвеня прайшла праваслаўная гадзіна «Нябесная апякунка беларусаў» для членаў клуба «Надзея».

     Бібліятэкар расказала пра зямное жыццё асветніцы Еўфрасінні Полацкай. У ходзе мерапрыемства гучалі вершаваныя радкі ў гонар святой. Прысутныя паглядзелі дакументальныя фільм пра заступніцу зямлі беларускай і пра крыж Еўфрасінні Полацкай.