заст     3 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў займальны ўрок нямецкай мовы «Давайце пазнаёмімся» для двух атрадаў летняга лагера «Лінгвіст» СШ №34.

     Бібліятэкар расказала пра магчымасці бібліятэкі, прадставіла кнігі, якія існуюць у фондзе на нямецкай мове, а таксама падручнікі ў дапамогу авалодання гэтай мовай. Венгерскі сканворд «Всё, чем славен книжкин дом, по-немецки назовём» дапамог падлеткам узгадаць словы на нямецкай мове, звязаныя з кнігай, бібліятэкай і чытаннем. Потым кожны з прысутных расказваў пра сябе: імя, узрост, клас навучання, імёны бацькоў, места жыхарства. Цікава прайшла тая частка ўрока, якая была прысвечана любімай страве, любімым колерам, любімым кветкам. Напрыканцы ўрока падлеткі выўчылі словы і праспявалі разам песню на нямецкай мове.1