заст     1 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў Міжнародны дзень абароны дзяцей наведвальнікаў летняга лагера гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна запрасілі прыняць удзел у гадзіне памяці «Адабрала дзяцінства вайна».

     Падлеткам нагадалі пра галоўнае права кожнага чалавека – жыць на мірнай зямлі і расказалі на прыкладзе кніг і матэрыялаў, прадстаўленых на выставе, пра тыя пакуты, якія выпалі на долю дзяцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра смеласць, адвагу і мужнасць падлеткаў у барацьбе з ворагам. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана справам і подзвігам юных патрыётаў Віцебшчыны.1