IMG 3286У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 1 верасня для вучняў 10-х класаў СШ №28 прайшоў урок міру "Не забудзем мы – не забудуць нашчадкі!", які пачаўся словамі Васіля Быкава: "Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталася ім гэтае збавенне. Пакуль чалавецтва будзе ўсведамляць і памятаць, што яно перажыло ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, што страціла і чаго дамаглося – новая вайна немагчыма".

Праз літаратурныя творы і творы мастацтва на мерапрыемстве ішла шчымлівая размова пра мужнасць і маральную трываласць савецкага салдата, пра пакуты дзяцей, жанчын і старых у цісках акупацыйнага рэжыму, пра гераізм партызан і падпольшчыкаў. У канцы ўрока прагучаў запавет Генадзя Бураўкіна:


Імем расстраляных, закатаваных, паўшых
Мы вам свет завяшчаем без слёз і вайны.
Толькі ў вашых сэрцах, у памяці вашай
Хай ніколі не моўкнуць нашы званы!".