"DSC05355Я вершы не выспеўвала ніколі" - пад такой назвай 15 мая ў бібліятэцы імя І. А. Крылова адбылася творчая вечарына віцебскай паэткі Вольгі Русілкі.

Цікавая размова аб паэзіі, сэнсе творчасці адбылася з навучэнцамі 10 класа гімназіі № 9. Вольга Іванаўна прачытала свае любімыя вершы, якія ўвайшлі ў склад зборнікаў "Ажына", "В. І. Р.", пазнаёміла прысутных з новай кнігай "Сцежка, сцежачка, сцяжынка". На лірычную хвалю прысутных настроіла песня "Гэта восень", з якой паэтка дэбютавала як кампазітар. Прыхільнікі творчасці Вольгі Русілкі атрымалі яе кнігі з аўтографам.