крыша 

    Кожны год у сучаснай моладзі з'яўляюцца ўсё новыя і новыя экстрымальныя забавы, вакол якіх фарміруюцца цэлыя субкультуры. Што ж прымушае маладых людзей рызыкаваць уласным жыццём? І ці ёсць альтэрнатыва нелегальнаму экстрыму?

    На гэтыя пытанні 18 сакавіка даў адказ урок перасцярогі «Небяспечны экстрым».

 

    Чытачам бібліятэкі імя Ул.Караткевіча, вучням 7«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» растлумачылі, якія вынікі чакаюць тых, хто вырашае стаць зацэперам (той, хто прычэпліваецца да цягнікоў), трэйсерам (той, хто займаецца гарадской акрабатыкай), бейсджамперам (той, хто прыгае з нізкіх вышынь з парашутам), руферам (той, хто забаўляецца на крышах дамоў) і тых, хто перабегае дарогу перад машынай. На ўроку прагучала галоўнае: не трэба весціся на прывабныя на погляд моладзі ролікі ў інтэрнэце з дэманстрацыяй ілжывага гераізму, а трэба ведаць, што часцей за ўсё гэта заканчваецца сапраўднай бядой для тых, хто ў гэтым удзельнічае.

2