1

 

    Статыстыка сцвярджае, што сярод прычын смерці людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў самагубствы займаюць другое, а ў некаторых краінах і першае месца. Паміж схільнасцю да суіцыду і псіхалагічным насіллем у адносінах да маладых людзей існуе цесная ўзаемасувязь. Гэтая праблема стала цэнтральнай на ўроку псіхалагічнай дапамогі «Я не дазволю сябе крыўдзіць!», які праходзіў у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 14 сакавіка.

  

 

    Вучням 11«А» і 11«Б» ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» растлумачылі, чаму ўзнікае непрыязнасць, на прыкладах расказалі, як гэта адбываецца ў навучальных установах, у арміі, у працоўных калектывах; якімі могуць быць вынікі булінга, як рэагаваць, калі ты аказаўся аўтсайдэрам, што такое сіндром ахвяры, як процістаяць насіллю, што рабіць, калі з'явіліся думкі аб суіцыдзе, і якое пакаранне чакае тых, хто выступае ў ролі агрэсара (булі). Бібліятэкар прыпынілася на такой распаўсюджанай сёння з'яве, як кібермобінг, нагадала падлеткам правілы інтэрнэт-зносін і інтэрнэт-бяспекі і звярнула ўвагу на кнігі і артыкулы з перыядычнага друку, якія асвятляюць закранутыя на ўроку праблемы.

2