1

 

     Масленічны тыдзень у бібліятэцы імя Ул. Караткевіча пачаўся з выставы «Сударыня Масленица».

  

    На кніжных паліцах можна знайсці кнігі і матэрыялы з перыядычнага друку, якія расказваюць пра тое, як спраўлялі Масленіцу нашы продкі, якіх традыцый і звычаяў прытрымліваліся пры святкаванні кожнага дня масленічнага тыдня, якія гульні былі самымі папулярнымі на Віцебшчыне. А кулінарныя кнігі, размешчаныя на выставе, пазнаёмяць з рэцэптамі прыгатавання бліноў, тоўстых і тонкіх, з розных відаў мукі, з салёнай і салодкай начынкамі. Бібліятэкары не толькі запрашаюць чытачоў атрымаць цікавую інфармацыю, але і пакаштаваць гарбаты з самавару з духмянымі смачнымі абаранкамі.

2