1

 

       Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» у 2019 годзе рэалізуе праект «Пад бацькоўскім крылом», які накіраваны на павышэнне ролі бацькі ў інстытуце сям'і і ў грамадстве ў цэлым.
  Выстава з аднайменнай назвай, аформленая супрацоўнікамі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча 1 сакавіка ў ДУА «Сярэдняя школа №44 г. Віцебска», і яе агляд сталі ілюстрацыяй урачыстай вечарыны «Папин день каждый день», ініцыіраванай пярвічнай арганізацыяй педагогаў г. Віцебска ГА «Беларускі саюз жанчын».

 

  

    Увазе членаў саюза, настаўнікаў і дзяцей школы былі прадстаўлены матэрыялы ў дапамогу сямейнаму выхаванню: кнігі А.Лапацінай «Гутаркі і казкі пра сям'ю для дзяцей і дарослых» і «Сямейныя запаведзі», Г.Калінінай «Бацькі і дзеці»: татам на заметку; мастацкія творы: паэма Ул.Караткевіча «Бацькава сэрца» і казка «Нямоглы бацька», верш А.Куляшова «Балада аб чатырох заложніках», аповесць-ліставанне Ул.Ліпскага «Сонца над галавой», кінаповесць «Белыя Росы», раман М.Шолахава «Лёс чалавека»; карціны вядомых мастакоў; выданні пра мужчынскія прафесіі; падборка матэрыялаў з перыядычнага друку пра апошнія змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія пашыраюць правы бацькоў, а таксама рэцэпты сямейнага шчасця.

2

3